У ГРОДЗЕНСКАГА ЖУРНАЛІСТА ДАПЫТВАЮЦЦА, ЦІ НЕ ЁН "ДЫСКРЭДЫТАВАЎ ДЗЯРЖАЎНЫ ОРГАН"
30-08-2007, 14:04
http://www.racyja.com/navina.html?&tx_ttnews[tt_news]=4747&tx_ttnews[backPid]=7&cHash=205c4e3e98
Сябра БАЖ Івана Романа 29 жніўня выклікалі ў пракуратуру Ленінскага раёна ў якасці сведкі. Аднак пракурор адразу пачаў цікавіцца прафесійнай дзейнасцю непасрэдна самога Івана Романа.
А менавіта – ці з’яўляецца той аўтарам артыкула, змешчанага ў ліпені на сайце Радыё Рацыя, у якім “дыскрэдытуецца дзяржаўны орган”.
Дыскрэдытуючым палічылі артыкул, дзе распавядалася пра пераезд у новы будынак супрацоўнікаў аддзела міліцыі Кастрычніцкага раёна горада. У публікацыі гаварылася, што міліцыянты пакінулі ў былым памяшканні шэраг цікавых рэчаў, сярод якіх дакументы па крымінальных справах і адрэзаныя чалавечыя пальцы ў слоіку.
“Я скарыстаўся сваім канстытуцыйным правам і адмовіўся адказваць на пытанні, датычныя маёй асобы, паколькі выклікалі мяне ў якасці сведкі”, – паведаміў Іван Роман прэс-службе БАЖ. Па словах намесніка пракурора Ленінскага раёна Гродна Аляксандра Абрамовіча, які вёў допыт журналіста, загад правесці праверку прыйшоў з абласной пракуратуры за подпісам намесніка пракурора Гродзенскай вобласці Яўген Труцько, а туды дакументы накіраваў “адзін уплывовы орган”.
Паказаць гэтыя дакументы Івану Роману пракурор Абрамовіч адмовіўся, спаслаўшыся на таямніцу следства.Размова з журналістам у пракуратуры вялася без складання пратаколу.
0 Comments:
Дописати коментар
<< Home