Admin
http://svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/3/8B8D333E-98AE-4250-9DC4-2D0076673152.html
аўторак, 21 сакавіка 2006, 11:49
У Горадні арыштавалі адміністратара grodno.net
Радыё Свабода
У Горадні сёньня пачалі судзіць у адміністрацыйным судзе групу людзей, якія былі затрыманы ўчора ў цэнтры гораду. Яны сабраліся ўчора ў цэнтры Горадні, каб выказаць салідарнасьць зь Мілінкевічам.
Аляксею Радсу ўжо прысудзілі 10 сутак арышту. Аляксей зьяўляецца адміністратарам форуму grodno.net.
Сярод затрыманых таксама прадстаўнікі Саюзу палякаў: журналіст Анджэй Пісальнік і яшчэ адзін актывіст СПБ Ігар Банцар.
0 Comments:
Дописати коментар
<< Home